BE RU EN

Litesound праспяваюць песню «Еўрабачання» па-беларуску (Аудыё)

  • 12.04.2012, 17:30

Беларускамоўны варыянт прызначаны для радыё, але на конкурсе We are the Heroes прагучыць па-ангельску.

Гурт Litesound абвясціў конкурс на найлепшы пераклад песні для «Еўрабачання» (We are the Heroes) на беларускую мову. У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» створаная адмысловая (расейскамоўная) суполка, дзе ўжо з’явілася каля дваццаці варыянтаў перакладу, паведамляе «Наша Ніва».

Усе пераклады актыўна абмяркоўваюцца ўдзельнікамі суполкі, і ўжо можна вылучыць найбольш папулярныя беларускія версіі «Герояў». Гэта варыянты Артура Камароўскага, Ірыны Чарняўскай і Ірыны Гардзіенка (у апошнім варыянце песня называецца «Твая перамога»).

Вось We are the Heroes у перакладзе Артура Камароўскага (выконвае сябар перакладчыка):

Як паведаміў дырэктар гурту Юрый Каракін, на «Еўрабачанні» песня ўсё ж такі прагучыць па-ангельску:

«Ёсць ужо зацверджаная версія песні, якую мы не маем права мяняць -- яна ангельскамоўная. Што тычыцца беларускай версіі, то яна плануецца для выканання на канцэртах і для ратацыі на радыё, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. Зараз журы абірае найлепшы пераклад, хто пераможа -- пакуль невядома, але вынікі з'явяцца ў бліжэйшы час».

Апошнія навіны