Козік палохае еўрапейцаў зніжэннем беларускага экспарту
- 13.04.2012, 14:57
Старшыня афіцыйных прафсаюзаў лічыць, што ад санкцый супраць беларускага рэжыму пацерпяць самі еўрапейцы.
Пра гэта Леанід Козік заявіў у інтэрв'ю нямецка-французскаму грамадскаму тэлеканалу ARTE, адказваючы на пытанне аб санкцыях ЕЗ, паведамляе БелТА.
Паводле Козіка, санкцыі могуць знізіць тавараабарот паміж Беларуссю і ЕЗ, што прывядзе да зніжэння экспарту такіх беларускіх тавараў, як нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, лесаматэрыялы, прадукцыя металургічнай і лёгкай прамысловасці.
Пры гэтым ён адзначыў, што санкцыі прадстаўляюцца неэфектыўнай мерай. «Я стаўлюся вельмі адмоўна да ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі як старшыня ФПБ і як грамадзянін. Адзіным выхадам з сітуацыі, якая склалася, лічу ўсталяванне сяброўскіх, партнёрскіх адносінаў Беларусі і Еўразвяза. Прычым выбудоўваць гэтыя адносіны трэба грунтуючыся на ўзаемапавазе», - заявіў Леанід Козік.