BE RU EN

Ажубаліс вітае вызваленне Саннікава і Бандарэнкі

  • 16.04.2012, 10:38

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс назваў станоўчым крокам рашэнне ўладаў Беларусі вызваліць двух палітвязняў.

Ажубаліс таксама заклікаў працягваць гэты працэс, падкрэсліўшы, што вызваленне ўсіх палітвязняў дазволіць аднавіць дыялог.

«Вызваленне палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі - станоўчы крок. Мы спадзяемся, што гэты працэс не спыніцца, і ўсе палітвязні будуць вызваленыя і рэабілітаваныя, і такім чынам будзе створаная магчымасць аднаўлення дыялогу паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю», - сказаў BNS у нядзелю міністр, піша ru.delfi.lt.

Апошнія навіны