Не супрацоўніцтву з дыктатурай! (Фота)
- 17.04.2012, 9:08
16 красавіка, у Дзень Салідарнасці, каля галоўнага офіса Raiffeisen Bank Polska ў Варшаве адбылася акцыя «Не супрацоўніцтву з дыктатурай!».
Людзі, якія сабраліся, трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем спыніць супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім рэжымам, фотаздымкі зверстваў менскага АМАПа ў адносінах да ўдзельнікаў вулічных акцый, скандавалі лозунгі з тым жа патрабаваннем і ў канцы акцыі перадалі петыцыю прадстаўнікам Raffeisen Bank Polska з патрабаваннем спыніць спансаваць дыктатарскі рэжым, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
Нагадаем, што некалькі дзён таму ААТ «Белаграпрамбанк» і Raiffeisen Bank Polska SA падпісалі генеральнае крэдытнае пагадненне.
Падпісанне генеральнага крэдытнага пагаднення пашырае магчымасці ААТ «Белаграпрамбанк» па прыцягненні звязаных рэсурсаў на фінансавым рынку Польшчы.