BE RU EN

Зміцер Дашкевіч рады вызваленню Саннікава і Бандарэнкі

  • 17.04.2012, 14:35

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч атрымаў інфармацыю аб вызваленні кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і сябра ягонага штаба Зміцера Бандарэнкі.

Лідэр «Маладога фронту» рады, што двое палітвязняў атрымалі свабоду, піша «Беларускі Партызан».

17 красавіка ў Глыбоцкай калоніі адвакатка наведала Зміцера Дашкевіча. Ніякіх асаблівых навінаў ад Зміцера Дашкевіча няма.

«Усе засталося па-ранейшаму - няма ніякіх змяненняў ні ў лепшы, ні ў горшы бок. Здароўе - больш-менш нармальнае», - распавяла нявеста палітыка Анастасія Палажанка.

Апошнія навіны