Тбілісі вітае рашэнне Менска вызваліць апазіцыянераў
- 18.04.2012, 9:01
Грузія вітае рашэнне ўладаў Беларусі вызваліць Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнку.
Як перадаюць «Новости Грузия», пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве грузінскага знешнепалітычнага ведамства, апублікаванай 17 красавіка.
«Грузінскі бок выказвае надзею, што гэты крок уладаў Беларусі будзе садзейнічаць абнаўленню прамога дыялогу з Еўразвязам і забяспечыць паўнавартаснае ўключэнне краіны ў ініцыятыву Усходняга партнёрства», - гаворыцца ў заяве МЗС Грузіі.
Еўрапейскі звяз таксама вітаў рашэнне Лукашэнкі вызваліць Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнку. З адпаведнымі заявамі выступілі вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц. Пры гэтым усе яны падкрэслілі, што палітвязні, якія застаюцца ў турмах, таксама павінныя быць вызваленыя.