Браты па розуме
- 18.04.2012, 13:07
Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і ўвесь зімбабвійскі народ з Днём незалежнасці.
«Прыемна адзначыць, што ў гэтыя дні мы святкуем таксама 20-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна сяброўскія адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым паспяхова ўмацоўвацца ва ўсіх сферах.