BE RU EN

Беларусь не далучыцца да Балонскага працэсу да 2015 года

  • 19.04.2012, 9:48

Стала вядома, што «беларускае пытанне» цалкам знятае з парадку дня бліжэйшага саміту міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Ён пройдзе на наступным тыдні ў Бухарэсце. Каб зноў паспрабаваць далучыцца да працэсу, нашай краіне трэба чакаць тры гады, паведамляе сайт generation.by.

Беларусь падавала заяўку на далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, якая аб'ядноўвае ўсе краіны Еўропы акрамя нашай, у снежні 2011 года. Прычына адмовы - Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыянальная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Да гэтага часу не было выпадкаў, каб заяўку краіны, якая хацела ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам прасторы. Былі прынятыя нават такія далёкія ад дэмакратыі краіны, як Казахстан і Азербайджан.

Апошнія навіны