Ці пусцяць ў Менск еўрапейскіх амбасадараў?
- 19.04.2012, 11:49
Пазіцыя Беларусі па пытанні вяртання еўрапейскіх амбасадараў у Менск застаецца нязменнай.
Пра гэта заявіў на брыфінгу ў чацвер у МЗС прэс-сакратар Андрэй Савіных.
«Пазіцыі па гэтым пытанні ўжо добра выкладзеныя з абодвух бакоў. Дадаваць пакуль нічога не трэба», - сказаў А.Савіных, адказваючы на пытанне, ці магчымае вяртанне беларускіх амбасадараў у еўрапейскія сталіцы ў выпадку непрыняцця ў бліжэйшы панядзелак Радай ЕЗ новых санкцыйных мер. «Час пакажа», - дадаў Савіных.
Адказваючы на ўдакладняючае пытанне адносна вяртання ў Менск амбасадараў Польшчы і ЕЗ, прэс-сакратар адзначыў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў стадыі разгляду.