BE RU EN

Алесь Бяляцкі стаў афіцыйным кандыдатам на Нобелеўскую прэмію

  • 19.04.2012, 15:37

Нобелеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронца на прэмію міру.

Пра гэта агенцтву PAP паведамілі старшыня камісіі па замежных справах Сейма Польшчы Анджэй Халіцкі і дырэктар фонду «Свабода і дэмакратыя» Томаш Пісуля.

Заява аб рэгістрацыі Алеся Бяляцкага кандыдатам была пасланая ў канцы студзеня. Пад ёй падпісаліся польскія парламентарыі. Ідэю вылучэння праваабаронца на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру падтрымалі дэпутаты Рады Еўропы, паведамляе «Польскае радыё».

Нагадаем, Алесь Бяляцкі прысуджаны да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці нібыта за няплату падаткаў. Прысуд быў вынесены 24 лістапад 2011 года суддзём Першамайскага раённага суду Менска Сяргеем Бандарэнкам.

Апошнія навіны