BE RU EN

Ярмошына помсціць АБСЕ за санкцыі ЕЗ

  • 2.04.2012, 10:57

Рашэнне аб запрашэнні на «парламенцкія выбары» назіральнікаў АБСЕ будзе прымацца з улікам апошніх рашэнняў ЕЗ.

Пра гэта заявіла журналістам у панядзелак у Менску кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«У дачыненні да АБСЕ будзе прымацца асаблівае рашэнне з улікам спецыфікі апошніх прынятых рашэнняў ЕЗ, - сказала Л.Ярмошына.

Яна патлумачыла, што рашэнне будзе прымацца Лукашэнкам і МЗС.

Кіраўніца ЦВК дадала, што «місія СНД будзе адназначна працаваць поўнамаштабна».

Апошнія навіны