BE RU EN

Гулак пачне судзіцца з МУС і Мінюстам 6 красавіка

  • 2.04.2012, 13:11

Кіраўнік Беларускага хельсінкскага камітэта Алег Гулак падаў скаргу на дзеянні МУС і Мінюста адносна абмежавання выезду за мяжу.

«З навін пакуль тое, што на 6 красавіка прызначанае апытанне ў судзе Цэнтральнага раёна па скаргах на МУС і Мінюст», - кажа Гулак.

Як нагадвае «Еўрарадыё», у сакавіку праваабаронца даведаўся пра тое, што яму забаронены выезд за мяжу. У мясцовым аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Гулаку патлумачылі, што ў дачыненні да яго ёсць грамадзянская справа, па якой ён выступае адказчыкам. Сам праваабаронца гэты факт абвяргае.

На дадзены момант ужо больш за дзесяць апазіцыянераў, грамадскіх дзеячаў і незалежных журналістаў заявілі аб праблемах з выездам за межы краіны.

Раней прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных заяўляў, што «спіс невыязных» беларускіх грамадзянаў можа быць адказам на «чорны спіс ЕЗ», аднак афіцыйна існаванне «спісу невыязных» апазіцыянераў пакуль не пацвярджаецца.

Апошнія навіны