Актывіста АГП збілі за бел-чырвона-белы сцяг
- 25.04.2012, 10:08
22 красавіка ўначы адбыўся напад на менскага актывіста «Маладых дэмакратаў» Зміцера Сільчанку.
Зміцер ішоў па вуліцы Валадарскага, і прыцягнуў увагу аховы бліжэйшага будынку Міністэрства ўнутраных спраў - справа была ў тым, што на Зміцеры быў бел-чырвона-белы сцяг у якасці шаліка. Гэта і прыцягнула надзвычайнае увагу супрацоўнікаў аховы, паведамляе прэс-служба АГП.
Ахоўнікі падбеглі да Сільчанкі і запатрабавалі, каб ён прайшоў з імі. Ужо ў будынку яны пачалі тэлефанаваць сваім загадчыкам, каб атрымаць канкрэтныя распараджэнні адносна лёсу затрыманага актывіста. Што адказалі ахове - невядома, аднак пасля тэлефоннай размовы яны патрабавалі аддаць сцяг, што Сільчанка рабіць катэгарычна адмовіўся. Пасля гэтага, адзін з супрацоўнікаў аховы збіў Зміцера, адабраўшы сцяг. Потым яго выгналі на вуліцу.
Па словах актывіста, супрацоўнікі аховы падчас эксцэсу не прадстаўляліся, а патрабаванне даць кнігу скаргаў імі было праігнараванае.