BE RU EN

У Менску затрыманы былы палітвязень Вінаградаў

  • 25.04.2012, 15:28

Як распавяла жонка актывіста кампаніі «Гавары праўду» Святлана, Павел сёння паехаў у інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік.

Гэта звязана з усталяваннем за ім прэвентыўнага нагляду, піша «Наша Нiва». Праз нейкі час Вінаградаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае дзеля размовы супрацоўнікаў міліцыі з Савецкага РАУС, пазней яны яго забралі з сабой. Павел сказаў, што гэта можа быць звязана з флэш-мобам па «кітаізацыі» Менска.

Зараз мабільны тэлефон актывіста адключаны.

Апошнія навіны