BE RU EN

Вінаградава будуць судзіць за «дробнае хуліганства»

  • 25.04.2012, 17:31

Ноч былы палітвязень Павел Вінаградаў правядзе ў ЦІП на Акрэсціна.

Яго гатовыя былі асудзіць сёння, але Павел запатрабаваў адваката. І наступнае паседжанне адбудзецца 26 красавіка ў 14.00 у судзе Савецкага раёна Менска, піша «Наша Нiва».

Нагадаем, сёння актывіст кампаніі «Гавары праўду» паехаў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік. Гэта звязана з увядзеннем за ім прэвентыўнага нагляду. Праз нейкі час Вінаградаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае дзеля размовы супрацоўнікаў міліцыі з Савецкага РАУС. Апошнія яго забралі з сабой. Павел сказаў, што гэта можа быць звязана з флэш-мобам супраць «кітаізацыі» Менска.

Апошнія навіны