Майра Мора вярнулася ў Менск
- 26.04.2012, 9:45
У прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі паведамілі, што ў Менск прыбыла іхяя кіраўніца Майра Мора.
«Яна ўжо вярнулася і прыступіла да выканання абавязкаў», - сказала супрацоўніца дыпламатычнай місіі Еўразвяза.
У Беларусь вярнуліся амбасадары краін Еўразвяза: Стэфан Эрыксан (Швецыя), Лешак Шарэпка (Польшча), Эдмінас Багдонас (Літва). Да канца тыдня вернуцца кіраўнікі дыпламатычных місій Эстоніі, Чэхіі і Германіі, перадае «Радыё Свабода».
Нагадаем, 28 лютага афіцыйны Менск у адказ на чарговае пашырэнне санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі адклікаў для кансультацый свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры Еўразвязе. Амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніцы прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майры Моры было прапанавана выехаць з Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацый». На знак салідарнасці ўсе амбасадары краін Еўразвяза былі адкліканыя з Менска дзеля кансультацый у свае краіны. Асноўнае патрабаванне еўрапейскага боку да Беларусі - вызваленне палітвязняў.
14 красавіка з турмы вызвалілі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. А на наступны дзень - сябра ягонай каманды Змицера Бандарэнку.