Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак
- 26.04.2012, 16:03
У судзе Савецкага раёна прагучала стандартнае абвінавачанне: брыдкасловіў у грамадзкім месцы.
Цікава, што гэтым грамадскім месцам апынуўся пункт аховы парадку Савецкага РУУС па адрасе зав. Я.Коласа, 15, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».
Сведкамі хуліганскай выхадкі (ст.17.1 КаАП), як водзіцца, былі толькі міліцыянты. Вёў працэс суддзя Паўлючэнка Д.І.
Нагадаем, учора актывіст кампаніі «Гавары праўду» паехаў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік. Гэта звязана з увядзеннем за ім прэвентыўнага нагляду. Праз нейкі час Вінаградаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае дзеля размовы супрацоўнікаў міліцыі з Савецкага РАУС. Апошнія яго забралі з сабой. Павел сказаў, што гэта можа быць звязана з флэш-мобам супраць «кітаізацыі» Менска.