Паўлу Севярынцу зноў адмоўлена ва УДВ
- 27.04.2012, 12:40
Кіраўніцтва спецкамендатуры пацвердзіла станоўчую характарыстыку Паўла Севярынца.
Кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна правяло атэстацыю палітвязня, сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, паведамляе bchd.info.
Характарыстыка, зачытаная Севярынцу, была станоўчай, але, «паколькі віна не прызнаная», ён пазбаўлены магчымасці вызваліцца ўмоўна-датэрмінова.
«І прысуд, і гэтая пастанова, на маю думку, незаконныя», - адзначыў Павел Севярынец.