BE RU EN

Павялічаныя мінімальныя кошты на алкаголь

  • 28.04.2012, 10:40

Міністэрствам эканомікі прынятая пастанова ад 26 красавіка 2012 № 36 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2011 № 49».

Ёй прадугледжанае павышэнне межавых мінімальных коштаў на алкагольную прадукцыю моцнасцю большай за 28 адсоткаў.

З увядзеннем у дзеянне пастановы ад 26 красавіка 2012 года № 36 вытворцы і імпарцёры алкагольнай прадукцыі, а таксама гандлёвыя арганізацыі павінныя рэалізоўваць алкагольную прадукцыю моцнасцю большай за 28 адсоткаў па коштах, не ніжэйшых за усталяваныя дадзенай пастановай.

Пастанова Мінэканомікі ад 26 красавіка 2012 года № 36 уступае ў сілу з 29 красавіка 2012 года пасля яе афіцыйнага апублікавання ў газеце «Рэспублiка» 28 красавіка 2012 года.

Апошнія навіны