BE RU EN

Алесь Бяляцкі ўпершыню патэлефанаваў дадому

  • 28.04.2012, 12:55

Увечары 27 красавіка Алесь Бяляцкі патэлефанаваў дадому. Трубку падняла жонка палітвязня Наталля Пінчук.

Наталля кажа, што была вельмі радая пачуць мужа, тым больш што гэта было ягонае першае тэлефанаванне з калоніі. Алесь паабяцаў напісаць у лісце, калі яшчэ зможа патэлефанаваць. Наталля хвалюецца пра стан здароўя Алеся, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я пачула, што ён у нос кажа, спытала пра ягонае здароўе. На гэта ён сказаў, што адчувае сябе нармальна, што ёсць рэшткі прастуды, але ў асноўным усё нармальна. Настрой у яго быў нармальны, голас бадзёры, але, як я зразумела, бадзёрасці надавала чарга, якая за ім стаяла. Кажа, усё, заканчваем. Я паспрабавала абурыцца - чаму? Можа дадуць пагаварыць больш за 5 хвілін, а ён кажа - не, за ім вялікая жывая чарга і кожны вельмі хоча сваімі хвілінамі скарыстацца», - распавяла жонка палітвязня.

У размове Алесь пацвердзіў, што будзе абскарджваць новы пазоў падаткавікоў да яго. Праваабаронцу выставілі яшчэ каля 140 мільёнаў рублёў пені нібыта за несвоечасова пагашаныя падаткі і штрафы. Між тым, сваякі Бяляцкага кажуць, што сума пазову была праіндэксаваная і выплачаная цалкам.

Апошнія навіны