BE RU EN

У Жодзіне зноў судзяць былога палітвязня Малчанава

  • 3.04.2012, 11:13

2 красавіка ў Жодзінскім судзе пачаўся суд над былым палітвязнем Аляксандрам Малчанавым і ягоным сябрам Арцёмам Ігнацікавым.

Хлопцаў абвінавачваюць у крадзяжы металу з тэрыторыі мясцовага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Па словах праваабаронцаў, якія прысутнічалі на першым судовым паседжанні, Аляксандр Малчанаў сваёй віны ў крадзяжы не прызнаў. Былы палітвязень сказаў, што не разбіраў абсталявання, а толькі збіраў іржавыя металічныя прадметы на тэрыторыі цэха, які шмат гадоў непрацуе. Патрэбнасць зарабляць, збіраючы металалом, Аляксандр Малчанаў патлумачыў тым, што пасля таго як вызваліўся з калоніі, дзе ён адбываў 3 гады за «Плошчу», яго звольнілі з «БелАЗа», а больш нікуды не бралі, перадае «Радыё Свабода».

Калі віна Малчанава будзе даказаная, яму пагражае пакаранне ў выглядзе выпраўленчых прац на тэрмін да двух гадоў, або арышт ад трох да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі натэрмін да чатырох гадоў.

Апошнія навіны