Беларусь знізіць прапампоўку нафты з-за БТС-2
- 3.04.2012, 12:32
У Беларусі ў 2012 годзе аб'ём транспарціроўкі нафты, з улікам транзіту, можа знізіцца да 65 млн т з-за ўводу Расеяй нафтаправода БТС-2.
Пра гэта заяўляюць у ААТ «Гомельтранснафта Дружба», перадае «Інтэрфакс».
«Мы прагназуем падзенне аб'ёмаў транспарціроўку да 62-65 млн т на год з-за ўводу Расеяй БТС-2. Зніжэнне прапампоўкі можа адбыцца ўжо ў гэтым годзе, калі БТС-2 і расейскія парты, на якія гэты нафтаправод мае выхад, будуць нармальна функцыянаваць», - заявіў інжынер-тэхнолаг «Гомельтранснафта Дружба» Уладзімір Вераб'ёў у аўторак журналістам у Менску.
Па прагнозах прадпрыемства, з выхадам БТС-2 на поўную магутнасць, Беларусь страціць 10-15 млн транзітнай нафты, што перапампоўваецца ў напрамку Польшчы.