BE RU EN

Гарэлку ля заводаў прадаваць не будуць

  • 3.04.2012, 15:12

Такую забаронную меру хочуць увесці чыноўнікі.

Пра гэта распавёў намеснік Міністра ўнутраных спраў - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Мікалай Мельчанка, піша «Народная воля».

- У цяперашні час сумесна з Генпракуратурай, Міністэрствам аховы здароўя, Менгарвыканкамам і аблвыканкамамі прапрацоўваем пытанне абмежавання рэалізацыі спіртных напояў паблізу буйных прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры, у тым ліку ў абедзенныя перапынкі, - цытуе міліцэйская газета «На страже» чыноўніка, які правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова». - Плануем па досведу еўрапейскіх краін забараніць рэалізацыю спіртных напояў на аб'ектах гандлю сумесна з іншымі групамі паўсядзённых тавараў.

З аднаго боку, мера быццам бы правільная - беларусы паволі співаюцца, і, напрыклад, у некаторых заходніх краінах алкаголь ўжо даўно прадаюць толькі ў спецыялізаваных крамах. А з іншага... Ну што перашкаджае пасля працы зайсці ў бліжэйшую да дому краму і асвяжыцца? Можа, патрэбныя не забаронныя меры ўводзіць, а павышаць культуру насельніцтва, а таксама і кошты на алкаголь?

Апошнія навіны