Дзелавая рэпутацыя «Белтрансгазу» каштавала 1,5 мільярда даляраў
- 30.04.2012, 12:38
Гэта вынікае з дакументаў, апублікаваных расейскай кампаніяй.
У адпаведнасці з імі, «Газпрам» заплаціў за акцыі «Белтрансгазу» 112 мільярдаў 600 мільёнаў расейскіх рублёў. Разам з тым, «справядлівы чысты кошт актываў на дату набыцця» расейскі бок ацаніў толькі ў 68 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў. Астатнія 44 мільярды расейскіх рублёў (крыху менш за 1,5 мільярда даляраў) у фінансавай справаздачы кампаніі праходзяць як «папярэдняя адзнака дзелавой рэпутацыі», паведамляе «Еўрарадыё».