BE RU EN

Пікеты супраць збяднення па-ранейшаму пад забаронай

  • 30.04.2012, 15:32

Чарговую адмову ў дазволе на правядзенне пікетаў атрымалі актывісты Аршанскай гарадской арганізацыі партыі «Справядлівы свет».

Яны падалі заяўкі на 2 масавыя акцыі 1 мая супраць росту коштаў і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзянаў. Пікеты планавалася праводзіць у адмыслова дазволеных гарвыканкамам месцах. Больш за тое, на гэты раз заяўнікі нават накіравалі пісьмовыя прапановы ў Аршанскае ГАУС, гарлякарню і камунальнае прадпрыемства «Арыён» з просьбай заключыць дамовы на ахову, медыцынскае абслугоўванне і прыбіранне тэрыторыі, піша ПЦ «Вясна».

Аднак ні адна з вышэйпералічаных установаў не выказала згоды заключыць такую дамову, што і стала фармальнай прычынай для адмовы з боку гарвыканкама.

Варта адзначыць, што з 2007 года Аршанскі гарвыканкам не даў ні аднаго дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў прыхільнікам апазіцыі.

Апошнія навіны