Да прыезду Лукашэнкі ва ўсіх пазабіралі стрэльбы
- 5.04.2012, 15:43
У Асіповічах (Магілёўская вобласць) 6 красавіка чакаюць на Лукашэнку. Меры бяспекі - традыцыйна абсурдныя.
Як паведаміў чытач сайта charter97.org, усіх паляўнічых, хто мае зарэгістраваную наразную зброю, абавязалі яе здаць. Уздымалася пытанне і аб спыненні завода аўтамабільных агрэгатаў у дзень візіту Лукашэнкі на парфумерна-касметычную фабрыку «Сонца».