BE RU EN

Суд над Паўлам Вінаградавым адкладзены

  • 6.04.2012, 10:28

6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска павіннае было адбыцца судовае паседжанне па ўзмацненні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязнем Паўлам Вінаградавым.

Супрацоўнікі МУС палічылі, што падставамі для таго, каб узмацніць нагляд, з'яўляюцца неаднаразовыя парушэнні Вінаградавым адміністрацыйнага кодэкса, перадае «Радыё Свабода».

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і саджалі на суткі.

Новы год былы палітвязень сустрэў у турме на Акрэсціна, а ўсяго з пачатку года ён правёў там 25 сутак.

Месяц таму пасля чарговай адседкі яго з Акрэсціна на міліцэйскай машыне адвезлі ў аддзяленне міліцыі Маскоўскага раёна і зноў нібыта за нецэнзурную лаянку на ганку ўніверсама «Базар» пасадзілі на 7 сутак.

Адседзеўшы тэрмін, Павел Вінаградаў падаў скаргу на імя старшыні Менскага гарадскога суда за незаконнае затрыманне. Паколькі скарга яшчэ не разгледжаная, Павел разам з адвакатам Вадзімам Мушынскім заявіў хадайніцтва аб пераносе сённяшняга суду. Суддзя Тацяна Мотыль задаволіла хадайніцтва, і суд пакуль адкладзены.

15 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Менска прайшло судовае паседжанне, па выніках якога быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам.

Апошнія навіны