У Менскім метро масавыя звальненні машыністаў
- 8.04.2012, 15:33
Машыністы таксама масава пакідаюць афіцыйныя прафсаюзы.
У менскім метрапалітэне ідзе масавае звальненьне машыністаў. Людзі не жадаюць працаваць за неадпаведную аплату працы. Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.
Заработная плата не павялічваецца з-за страт, выкліканых, у тым ліку, бясплатным праездам студэнтаў.
Кіраўніцтва не падпісвае машыністам заявы аб звальненні па пагадненні бакоў, спасылаючыся на кантракт. Прафсаюз бяздзейнічае. Машыністы таксама масава напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюзу.
Заробак маладога спецыяліста (машыніста) 3 400 000 - 3 500 000 рублёў, паведаміў чытач charter97.org.