BE RU EN

МЗС Беларусі шантажуе Захад

  • 8.04.2012, 22:38

Амбасадары краін Еўразвяза могуць вярнуцца ў выпадку, калі за гэтым не пойдуць новыя санкцыі.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у эфіры Першага канала беларускага тэлебачання ў нядзелю, перадае РІА Новости.

«Беларусь кажа: «Хочаце, каб вашыя амбасадары вярнуліся назад?» Мы не супраць. Але натуральна, мы б не хацелі, каб яны займаліся закулісным справамі на шкоду нашым адносінам», - сказаў Мартынаў.

«Калі амбасадары вернуцца, а праз некалькі дзён Еўразвяз прыме чарговы набор санкцый, мякка кажучы гэта будзе несур'ёзна», - дадаў ён.

Пры гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства лічыць, што Еўразвяз сваімі санкцыямі толькі затарможвае дэмакратычныя рэформы ў Беларусі.

«Калі б не жорсткія і неправамерныя санкцыі, прынятыя ў студзені 2011 года пасля выбараў прэзідэнта ў снежні 2010 года, напэўна, Беларусь прайшла б большы шлях унутранай дасканаласці», - сказаў ён.

Рэзкае абвастрэнне адносінаў паміж Беларуссю і ЕЗ адбылося ў лютым 2012 года, калі Еўразвяз на знак пратэсту супраць арыштаў удзельнікаў масавых акцый пратэсту, якія ўспыхнулі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2011 года, увёў новыя санкцыі супраць Менску.

У канцы лютага ў адказ на пашырэнне санкцый Еўразвяза Менск адклікаў свайго сталага прадстаўніка пры ЕЗ і амбасадара ў Польшчы. Акрамя таго, кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі і амбасадару Польшчы было прапанавана «выехаць у свае сталіцы». Іншыя краіны Еўразвяза на знак салідарнасці вырашылі адклікаць сваіх амбасадараў з Менска, а ў канцы сакавіка ЕЗ яшчэ раз пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў і кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі.

Апошнія навіны