BE RU EN

Цяпер будзем шукаць нафту ў М'янме?

  • 9.04.2012, 13:57

Беларусь і М'янма прапрацоўваюць рашэнні па сумесных праектах у нафтагазавай галіне.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам энергетыкі Рэспублікі Саюз М'янма Тан Тхеем, якая адбылася сёння, перадае БелТА.

Па словах кіраўніка ўрада, партнёрам па сумесных працах у галіне нафты і газу ў М'янме будзе дзяржаўная кампанія «Беларуснафта», якая мае багаты досвед па аказанні паслуг за мяжой (у Венесуэле, Алжыры, Іраку, Індыі, Кубе, Расейскай Федэрацыі). Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што РУП «ВА «Беларуснафта» - кампанія па здабычы нафты на сушы не толькі на новых радовішчах, але і на позніх стадыях распрацоўкі. «Гэтая тэма, распрацоўка радовішчаў, якія ўжо эксплуатуюцца, - вельмі актуальная для вашай краіны», - сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да міністра энергетыкі М'янмы.

Таксама прэм'ер-міністр не выключыў магчымасці здабычы каштоўных металаў у М'янме.

«У цяперашні час ідзе праца па прапановах м'янмскаму баку па радовішчах золата, медзі і волава», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Апошнія навіны