Алена Каваленка абскардзіць дзеянні міліцыянтаў-фальсіфікатараў
- 10.05.2012, 8:31
Жонка палітвязня падала касацыйную скаргу ў Віцебскую абласную пракуратуру.
Алена Каваленка спрабуе даказаць, што міліцыянты сфабрыкавалі доказы віны ейнага мужа Сяргея Каваленкі ў парушэнні правілаў адбыцця хатняй «хіміію, за што пазней суд прысудзіў яго да 2 гадоў і аднаго месяца зняволення, паведамляе «Радыё Свабода».
У дадзены момант Сяргей Каваленка зноў знаходзіцца ў віцебскім следчым ізалятары, дзе ў канцы мінулага года ў адказ на дзеянні міліцыі і суду ён пачаў галадоўку пратэсту. Калі будзе разгледжаная касацыйная скарга ў Віцебскім абласным судзе, пакуль невядома.