BE RU EN

Міліцыя баіцца «Сумленных выбараў без Лукашэнкі»

  • 10.05.2012, 11:27

У Гродне да кожнага з заяўнікаў пікетаў АГП дадому прыязджалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Міліцыянты бралі ў актывістаў партыі распіскі аб няўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, паведамляе прэс-служба АГП.

Пры гэтым, выканкам і раённыя адміністрацыі, куды падаваліся заяўкі на пікеты, да гэтага часу захоўваюць маўчанне. Ні дазволу на іх правядзенне, ні адмовы яны яшчэ не далі. «Адказаў пакуль няма, у нас спачатку міліцыя звычайна», - усміхаецца Аляксандра Васілевіч.

Нагадваем, на 15 мая Аб'яднаная грамадзянская партыя падала больш за 70 заявак на правядзенне пікетаў пад лозунгам «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Да гэтага часу ні адзін выканкам не даў станоўчага адказу на гэтыя заяўкі.

Апошнія навіны