BE RU EN

Разгляд касацыйнай скаргі Каваленкі адбудзецца 18 мая

  • 10.05.2012, 14:58

18 мая адновіцца разгляд касацыйнай скаргі актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі ў Віцебскім абласным судзе.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Алена Каваленка, перадае «Радыё Свабода».

10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда адклала разгляд ягонай касацыйнай скаргі, прызначыўшы зняволенаму комплексную псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.

Аб афіцыйных выніках гэтай экспертызы жонцы Каваленкі невядома, але яна мяркуе, што «Сяргея прызналі псіхічна здаровым, інакш яго б не этапавалі з Навінак зноў у Віцебскі следчы ізалятар, дзе ён пачынаў галадоўку і дзе супраць яго здзяйсняліся правакацыі».

Сяргей Каваленка галадаў з перапынкам з снежня да канца сакавіка, пратэстуючы супраць прысуду ў 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне правілаў адбыцця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Апошнія навіны