BE RU EN

«Міжнародную амністыю» заклікалі прызнаць Каваленку вязнем сумлення

  • 11.05.2012, 9:10

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся да Amnesty International з просьбай прызнаць беларускага палітвязня вязнем сумлення.

Паводле правілаў уплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі, такі статус прадастаўляецца людзям, якія пацярпелі за свае палітычныя ці рэлігійныя перакананні.

Як падкрэсліў дэпутат Еўрапарламента ў лісце да Amnesty International, Сяргей Каваленка падвяргаецца пераследам за свае палітычныя погляды, прыхільнасць дэмакратычным каштоўнасцям і за сваю настойлівасць у барацьбе за вольную Беларусь, паведамляе сайт палітыка.

Марэк Мігальскі, які з'яўляецца апекуном Сяргея Каваленкі, адзначае, што актывіст апазіцыі да гэтага часу не прызнаны Amnesty International вязнем сумлення і прапанаваў паскорыць гэтую працэдуру.

Апошнія навіны