BE RU EN

Прадпрымальнікі страйкуюць

  • 11.05.2012, 10:22

11 мая прадпрымальнікі Рэчыцкага рынку не адкрылі свае гандлёвыя павільёны.

Прычына - павышэнне арэнднай платы на 120 адсоткаў. Павышэнне адбылося насуперак рэкамендацыям савета прадпрымальнікаў.

Для ўрэгулявання пытання прадпрымальнікі звярнуліся ў выканкам, але там ім падалі дакументы, несапраўднасць якіх наведвальнікі адразу ж выявілі, піша сайт «За праўду».

З адміністрацыі рынку ніхто да прадпрымальнікаў не выйшаў, хоць страйкуюць апошнія наўпрост пад вокнамі адміністрацыі.

Апошнія навіны