Гадавіна рэферэндума 1995 года: нацыянальныя сцягі ў Менску (Фота)
- 14.05.2012, 9:52
«Малады Фронт» пачаў кампанію «Горад - наш!».
Сёння раніцай маладафронтаўцы вывесілі нацыянальны сцяг на Нямізе. Так маладыя людзі нагадалі менчукам аб 17-й гадавіне ганебнага «рэферэндуму», які правёў Лукашэнка 14 мая 1995 года, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».
У бліжэйшы час нацыянальныя сцягі з'явяцца і ў іншых месцах.
Нагадаем, што 17 гадоў таму Лукашэнка ініцыяваў і правёў рэферэндум аб змене дзяржаўных сімвалаў і ўвядзенні другой дзяржаўнай мовы.