Мяса падаражэе на 35%, малако - на 10%
- 16.05.2012, 12:03
Мінэканомікі Беларусі пастановай ад 8 мая 2012 года № 41 павысіла кошты малочнай прадукцыі, хлеба і мяса.
Паводле дакумента, які ўступае ў сілу з 17 мая, межавыя максімальныя адпускныя кошты малака, кефіра, смятаны, тварагу, хлеба, хлебабулачных вырабаў павышаныя на 10%, ялавічыны і свініны - на 35%.
Кошты хлеба і малочнай прадукцыі будуць павышаныя ў 2 этапы: на 5% у маі і на 5% у чэрвені.