BE RU EN

За плакат «My cop ok» асудзілі на 15 сутак (Відэа)

  • 16.05.2012, 13:17

Маладога чалавека, які выйшаў на «Чарнобыльскі Шлях» з жартаўлівым плакатам, арыштавалі.

Суд над Іванам Амельчанкам аднавіўся сёння ў 15.00. Яго абвінавацілі па артыкуле 17.1 КаАП («дробнае хуліганства»). У пратаколе сцвярджалася, што абвінавачваны здзекаваўся з міліцыянтаў.

Іван Амельчанка заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні яму часу на збор доказаў сваёй невінаватасці. Суддзя хадайніцтва адхіліў, пасля чаго юнак заявіў адвод суддзі. У адводзе таксама было адмоўлена.

У судзе Іван Амельчанка заявіў, што на самой справе ён напісаў на плакаце па-ангельску «My cop ok» (што прыкладна значыць «мая міліцыя - добрая»), гэта значыць ніякай непавагі да міліцыянта не выказваў, а плакат заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў прытрымлівацца закону.

У суд быў выкліканы міліцыянт Кандрацьеў, побач з якім падчас «Чарнобыльскага шляху» Іван Амельчанка трымаў свой плакат.

Іван Амельчанка заявіў, што стрэлка на плакаце паказвала ў бок шэсця, дзе былі міліцыянты ў форме. Кандрацьеў заявіў, што малады чалавек ведаў, што ён - міліцыянт, бо на ім быў навушнік. Аднак на фотаздымках і відэазапісах, разгледжаных у судовым паседжанні, навушнік у Кандрацьева не бачны.

Тым не менш суддзя Міхаіл Хома вынес рашэнне - 15 сутак арышту.

Апошнія навіны