BE RU EN

МВФ прадказвае Беларусі новы крызіс

  • 17.05.2012, 20:11

Міжнародны валютны фонд папярэджвае Беларусь аб рызыцы новага фінансавага крызісу.

Фонд заклікае Менск праявіць цвёрдасць ў дачыненні да абяцаных рэформаў і стабілізацыйных мер для забеспячэння новых пазык ад фонду, паведамляе РБК.

У сваёй справаздачы МВФ адзначыў, што «імкненне да дасягнення высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заработнай платы можа выклікаць новы віток раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі і стварыць пагрозу сярэднетэрміновай устойлівасці бюджэту і абавязку».

МВФ сігналізаваў, што пакуль не гатовы крэдытаваць Менск, які адшуквае сродкі для рэфінансавання запазычанасці перад фондам на суму 3,6 млрд дал з пагашэннем у 2012-2014 гг.

«МВФ прыняў да ведама зацікаўленасць уладаў у дамоўленасці, якая падтрымліваецца рэсурсамі фонду. Яны падкрэслілі, што для гэтага будзе неабходная цвёрдая прыхільнасць вышэйшых службовых асоб трывалай і паслядоўнай стабілізацыі і стратэгіі рэформ», - адзначаецца ў дакладзе.

Нагадаем, што ў 2011 годзе Беларусь была ахопленая валютна-фінансавым крызісам, які прывёў да множнасці курсаў і дэвальвацыі беларускага рубля. Па выніках мінулага года інфляцыя ў краіне склала 108,7%. Інфляцыю па выніках 2012 года ўлады краіны чакаюць на ўзроўні 19%.

Апошнія навіны