BE RU EN

Прадаўцы: Калі мяса падаражэе на 30%, то давядзецца прадаваць яго адзін аднаму

  • 18.05.2012, 9:14

Адразу пасля навіны пра падаражэнне мяса журналісты адправіліся на самы папулярны ў менчукоў рынак - Камароўку.

Што ні кажы, а гэта самы дакладны і аператыўны барометр коштаў. У чацвер раніцай на рынку было поўна пакупнікоў, а на прылаўках - прыгожыя, свежыя кавалкі мяса. Падыходзім да першага прадаўца: свіная шыя па 75 тысяч, свіны кумпяк - па 65, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Ды вы што, не падаражэе мяса на 30%. Бо ніхто за 120 тысяч мяса купляць не будзе. І каму нам яго тады прадаваць? Толькі калі адзін аднаму, - смяецца дзяўчына-прадавец.

- Кошты дакладна не павялічацца, - тут жа падхоплівае яе калега. - Мы не крама, а рынак, арыентуемся на пакупніцкую здольнасць, глядзім, як людзі купляюць і па якіх коштах. Нам бо галоўнае - прадаць, а не заламіць кошт і сядзець з гэтым мясам сам-насам. А хто ж будзе браць мяса даражэйшае за 100 тысяч? Яно і цяпер ужо недазваляльная раскоша.

- Мы чулі пра падаражэнне, але пакуль не мянялі кошты. Нам гэта самім не трэба. Мы хочам, каб людзі куплялі мяса, а для гэтага кошты павінныя быць больш-менш рэальнымі, - кажа прадавец ялавічыны.

Праўда, знайшліся на рынку і тыя прадаўцы, якія, мабыць, вырашылі, што гандлююць сацыяльным мясам, і ўзнялі на яго кошты.

- Вось учора ў мяне ўсё было танней на 10 тысяч, а вось новыя кошты, - кажа прадавец і працягвае ведамасць з новымі лічбамі. - Скажу вам па сакрэце, што кошты і далей будуць расці. І вось на гэтыя 30 адсоткаў ўсё роўна вырастуць, праўда, усё гэта будзе адбывацца паступова. А людзі купляць усё роўна будуць. Бо мяса і некалькі месяцаў таму даражэла, але хто мог сабе яго дазволіць раней, той купляе і да гэтага часу.

Апошнія навіны