Азербайджанскі палітзняволены вызвалены напярэдадні «Еўрабачання»
- 18.05.2012, 10:54
Праваабаронцы чакаюць вызвалення астатніх палітычных вязняў.
З турэмнага зняволення быў вызвалены актывіст моладзевай арганізацыі партыі Народнага фронту Азербайджана Эльнур Меджыдлі.
Эльнур Меджыдлі быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з-за ўдзелу ў мітынгу 2 красавіка 2011 года. Тады паліцыя разагнала акцыю, патлумачыўшы гэта тым, што яна не была санкцыянаваная гарадскімі ўладамі, паведамляе праваабарончы партал IFEX (пераклад - charter97.org)
Нагадаем, што асуджаныя актывісты апазіцыі, прызнаныя міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнямі сумлення, у месцах адбывання пакарання напярэдадні музычнага конкурсу пачалі галадоўку з патрабаваннем іх вызвалення. Як паведамляе грамадзянская рух за дэмакратыю «Грамадская палата», у розных пенітэнцыярных установах краіны ў ёй прымаюць удзел 12 палітвязняў у зняволенні.
Улады павінныя вызваліць і астатніх асуджаных па палітычных матывах актывістаў апазіцыі, заявіла сёння праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch. Таксама, адзначаецца ў заяве, улады павінныя гарантаваць свабоду выказвання пратэсту. Азербайджанская апазіцыя плануе правядзенне вулічных акцый падчас «Еўрабачання». Улады пакуль не задаволілі іх просьбы аб правядзенні дэманстрацый пратэсту ў цэнтры Баку.
У турмах краіны застаюцца яшчэ 12 зняволеных актывістаў апазіцыі, журналістаў і праваабаронцаў.