«Zмена»: Не пайду на «выбары»! Ігнор-2012 (Фота)
- 18.05.2012, 12:19
17 мая актывісты «Гавары праўду» правялі акцыю супраць удзелу ў «парламенцкіх выбарах».
Як паведамляе прэс-служба «Гавары праўду», ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Maximus» самаробны манекен заклікаў жыхароў сталіцы да ігнору «выбараў» у «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу», якія павінныя прайсці ўвосень.
Таксама ў мікрараёне «Сухарава» актывісты правялі акцыю салідарнасці з Іванам Амельчанкам, якому прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за перфоманс «My cop ok» на «Чарнобыльскім шляху». Маладыя людзі выставілі таго ж манекена з плакатам «Свабоду Івану Амельчанку».