BE RU EN

Палітвязню Алеcю Бяляцкаму далі сутачнае спатканне з жонкай

  • 18.05.2012, 13:32

Пра гэта распавяла сама жонка палітвязня Наталля Пінчук.

Паводле яе, арыштаваны праваабаронца трымаецца добра:

«У прынцыпе, ён трымаецца добра. Ва ўсялякім выпадку, наколькі я магла ўбачыць на працягу гэтых сутак. Вядома, канкрэтна шмат чаго не распавядзеш. Але зразумела, што ён пад асаблівым кантролем знаходзіцца, адсочваецца кожны ягоны крок. Гэта цягне за сабой пэўныя складанасці... Але разам з тым ён трымаецца!»

Як паведамлялася раней, у калоніі Бяляцкі працуе на швейнай вытворчасці, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што праваабаронца асудзілі на 4,6 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. На самой справе грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць.

Апошнія навіны