Віталь Рымашэўскі: МФХ працягвае традыцыі супрацоўніцтва з дыктатарамі
- 18.05.2012, 16:34
Яскравы прыклад падобных традыцый - правядзенне Алімпійскіх гульняў у фашысцкай Германіі ў 1936 годзе.
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі пракаментаваў той факт, што Міжнародная федэрацыя хакея зацвердзіла правядзенне ў Менску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, піша bchd.info.
«Прынятае рашэнне ніяк не супярэчыць еўрапейскім традыцыям, якія ў Еўропе ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя. Мы маем шмат прыкладаў з гісторыі, калі спартовыя спаборніцтвы праводзіліся ў дыктатарскіх краінах. Яскравы таму прыклад - правядзенне Алімпійскіх гульняў у фашысцкай Германіі ў 1936 годзе. Таму сённяшняе рашэнне цалкам адпавядае гістарычнай практыцы і тым каштоўнасцям, якія падзяляе шэраг жыхароў еўрапейскіх краін», - адзначыў ён.