BE RU EN

Прапагандысты з БТ будуць вяшчаць і ў Інтэрнэце

  • 18.05.2012, 16:48

Інтэрнэт-тэлебачанне ствараецца Белтэлерадыёкампаніяй пры ўдзеле Мінінфарма.

Аб гэтым сёння журналістам у ходзе прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Ушацкага раёну паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, перадае карэспандэнт БелТА.

«Гэта самастойны канал, які будзе вяшчаць у Інтэрнэце», - растлумачыў міністр. На ягоную думку, ніякіх тэхнічных праблем у стварэнні новага канала не будзе. «Беларусам сорамна не займацца IT-тэхналогіямі, бо ў нас сур'ёзныя праграмісты, паслугі якіх запатрабаваныя далёка за межамі краіны. Ёсць уласны Парк высокіх тэхналогій, паспяхова працуе», - дадаў ён.

У тым, што ў інтэрнэт-тэлебачання будуць гледачы, Алег Праляскоўскі не сумняецца. Значная частка беларусаў, паводле дадзеных сацыялагічных даследаванняў, з'яўляюцца актыўнымі карыстальніувмі Сеціва. Пры гэтым міністр адзначыў, што ў Інтэрнэце, таксама як і на рэальным тэлебачанні, у гледачоў карыстаюцца папулярнасцю забаўляльныя, музычныя і навінавыя праграмы.

Апошнія навіны