Чыж збіраецца будаваць трактарны завод у Пакістане
- 21.05.2012, 15:09
Беларусь плануе будаўніцтва трактарнага завода ў правінцыі Сінд у Пакістане.
Пра гэта заявіў галоўны міністр правінцыі Саед Каім Алі Шах падчас сустрэчы з дэлегацыяй ТАА «Трайпл», паведамляе пакістанскае выданне The International News (пераклад - charter97.org).
Міністр адзначыў, што правінцыя, арыентаваная на сельскую гаспадарку, такім чынам імкнецца механізаваць сваю эканоміку.
Старшыня Савета па інвестыцыях Пакістана Салім Мандзівала паведаміў, што ТАА «Трайпл» даўно хацела наладзіць вытворчасць трактароў у краіне. Для іх існуе велізарны рынак - Пакістан можа забяспечыць попыт на 100000 трактароў.
Дэлегацыя ТАА «Трайпл» паведаміла ўдзельнікам сустрэчы, што пад будаўніцтва завода прапанаванае месца ў прамысловым раёне.