BE RU EN

КДБ пагражае маладафронтаўцу Уладзіміру Яроменку ў турме

  • 22.05.2012, 16:47

22 мая былога палітвязня, маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка, які з 16 мая адбывае сутачны арышт, у ізалятары наведаў супрацоўнік КДБ.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту», падчас размовы супрацоўнік КДБ сказаў актывісту, які адбывае адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў: «Вы яшчэ доўга не выйдзеце з сутак!».

Кіраўніцтва «Маладога Фронту» патрабуе прыцягнуць да адказнасці чэкіста, які пагражаў Яроменку.

«Малады фронт лічыць такія паводзіны нашчадкаў савецкага НК, сучасных супрацоўнікаў КДБ, незаконным і патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка, які дапытваў Уладзіміра, за запалохванне, шантаж і пагрозы ў ходзе допыту», - заяўляе кіраўніцтва «Маладога фронту».

Апошнія навіны