BE RU EN

У Канах паказалі фільм «Жыве Беларусь»

  • 23.05.2012, 9:13

22 мая на кінакірмашы ў Канах быў прадэманстраваны фільм польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча «Viva Bel@rus (Zyvie Biel@rus)».

У ім паказаная гісторыя маладых беларускіх апазіцыянераў, якая заканчваецца на Плошчы 19 снежня 2010 года. Адным з правобразаў галоўнага героя стаў Франак Вячорка, перадае «Еўрарадыё».

У фільме знялася зорка польскага кіно Караліна Грушка. Галоўнага героя грае рэпер Вінсэнт. Таксама ў фільме можна будзе ўбачыць вядомага музыку Аляксандра Памідорава.

Апошнія навіны