Сцяг на Нямізе (Фота)
- 23.05.2012, 12:17
Бел-чырвона-белы сцяг вывешаны сёння ў цэнтры Менска.
Сцяг замацавалі на мосце над вуліцай Няміга. Ён быў вывешаны на знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам і актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэем Молчанам, які быў па-зверску збіты міліцыяй.
Нагадаем, 20 мая Андрэй Молчан затрыманы і жорстка збіты міліцыяй ў Менску.
У знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам актывіст узняў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі».
Праз некалькі хвілін да яго пад'ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі. Андрэй Молчан паспрабаваў удакладніць, з якой нагоды яго затрымліваюць, пасля чаго міліцыянты ўжылі грубую сілу. Пакуль яго збівалі наўпрост на вуліцы, пад'ехала другая машына. Молчана пасадзілі ў машыну і апранулі на яго кайданкі.
Зараз Андрэй Молчан знаходзіцца ў лякарні.