Ад збітага міліцыяй Андрэя Молчана хаваюць гісторыю хваробы
- 23.05.2012, 14:13
Па-зверску збіты міліцыянтамі актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Молчан па-ранейшаму ў лякарні «Хуткай дапамогі».
«Зараз вязуць яшчэ на адно абследаванне. Сёння ўжо быў у акуліста, правяралі сківіцу. Але дактары мне нічога не кажаць. Прасіў паглядзець гісторыю хваробы - не даюць», - паведаміў Молчан «Радыё Свабода».
Молчан таксама сказаў, што з праваахоўных органаў да яго ніхто не звяртаўся - не было ні міліцыі, ні супрацоўнікаў пракуратуры.
19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ва Уруччы ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэднім аглядзе ўрача, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.